Фото: t.me/viasna96
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі сустрэўся з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру, заснавальнікам праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесем Бяляцкім. Сустрэча праходзіць проста цяпер, паведамілі ў “Вясне”.
Суразмоўцы абмяняліся падарункамі. Бяляцкі падарыў прэзідэнту кнігі беларускіх пісьменнікаў, а Наўроцкі падарыў яму мініяцюру з выявай Тадэвуша Касцюшкі.
Прэс-сакратар прэзідэнта Польшчы Рафал Ляськевіч апублікаваў у X фота сустрэчы.
“Сустрэча прэзідэнта Рэспублікі Польшча Караля Наўроцкага з беларускім праваабаронцам, зняволеным рэжыму Аляксандра Лукашэнкі Алесем Бяляцкім”, – падпісаў ён здымак.
Нагадаем, сёння Бяляцкі таксама сустрэўся з маршалкам Сената Польшчы Малгажатай Кідава-Блоньскай.