Праваабаронцы паведамілі пра ператрусы ў сваякоў кандыдатаў у Каардынацыйную раду

Праваабаронцам стала вядома пра некалькі фактаў ператрусаў у сваякоў тых, хто ў гэтым годзе вылучыўся кандыдатам у Каардынацыйную раду. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр “Вясна”. Іншыя падрабязнасці не прыводзяцца.

Выбары ў КР павінны прайсці з 11 па 17 мая. Раней КДБ прызнаў “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” выбарчыя спісы на выбарах:

  • «Ваш Голас»,
  • «Наступ»,
  • «Хопіць баяцца» / «Хватит бояться»,
  • «Аб’яднаная грамадзянская платформа» і/або «Объединенная гражданская платформа»,
  • «Рух Воля»,
  • «Блок беларускіх палітычных зьняволеных «Беларусы дзеяньня».

Трэба адзначыць, што КДБ таксама прызнаваў «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» выбарчыя спісы на выбарах у КР у 2024 годзе.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!