Фото: БЖД
Сёння ва Узбекістане сустрэлі першы скразны грузавы цягнік «Славянскі караван». Ён быў адпраўлены Беларускай чыгункай з Беларусі 30 ліпеня.
Як паведамілі ў БЧ, цягнік прыбыў на станцыю Чукурсай АТ «Узбекистон темир йуллари» ў 7:05 па мінскім часе.
Састаў пераадолеў адлегласць каля 4 тыс. км менш чым за шэсць сутак. Ён прайшоў па тэрыторыі Беларусі, Расіі, Казахстана і Узбекістана.
«Першы скразны грузавы цягнік „Славянскі караван“ даставіў з нашай краіны ва Узбекістан беларускую экспартную прадукцыю дрэваапрацоўкі, харчовыя грузы і хімікаты», — паведамілі ў БЧ.
Беларуская чыгунка ўжо адправіла другі цягнік у рамках новага сэрвісу.