Нафтавыя каціроўкі апусціліся ніжэй за 100 долараў за барэль

Кошт найбліжэйшага ф’ючарса на нафту маркі Brent на лонданскай біржы ICE сёння апускаўся ніжэй за 100 долараў за барэль. Каціроўка склала 99,74 долара за барэль. Папярэдні раз ф’ючарс каштаваў менш за 100 долараў 22 красавіка.

Рынкі адрэагавалі на пазітыўныя навіны з Персідскага заліва. Раней прэзідэнт ЗША заявіў пра прагрэс у перамовах з Іранам. СМІ са спасылкай на крыніцы пішуць, што ЗША чакаюць адказ Ірана па мірным мемарандуме на працягу 48 гадзін.

Амерыканская нафта WTI таксама патаннела да 92,25 долара за барэль.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!