Чонгарский железнодорожный мост и дамба, вид с севера. Фото: Википедия
Украінскія беспілотнікі нанеслі ўдары па маставой інфраструктуры ў Херсонскай вобласці. Пра гэта заявіў Уладзімір Сальда, якога Расія прызначыла губернатарам акупаванай часткі рэгіёна. Паводле яго слоў, за ноч расійская СПА і мабільныя агнявыя групы збілі 25 украінскіх дронаў. У тым ліку пашкоджаны чыгуначны мост у Чангары.
“Праціўнік распачаў новую спробу атакаваць масты на напрамку Чангара. Рух у бок АПП «Джанкой» цяпер перакрыты. Таксама гэтай ноччу вораг ударыў па мосце, які злучае Генічэск з Арабацкай Стралкой. Спецыялісты ўжо правялі абследаванне канструкцый. Рух запушчаны ў рэверсіўным рэжыме”, — напісаў ён.
Чангарскія масты — чыгуначны мост і дамба праз заліў Сіваш — звязваюць акупаваныя расійскімі войскамі тэрыторыі поўдня Украіны з анексаваным Крымам. На мінулым тыдні ў выніку начной атакі беспілотніка ўжо было пашкоджана маставое палатно ў раёне Чангара. У жніўні 2023 года мост таксама пацярпеў ад ракетнага ўдару.