Прадстаўнікоў КДК і КДБ уключылі ў склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама
Рэдакцыя Reform.news · 7 кастрычніка 2026, 07:41
https://reform.news/be/pradsta-niko-kdk-i-kdb-ukljuchyli-sklad-ablvykankama-i-mingarvykankama/Прадстаўнікі КДК і КДБ цяпер будуць па змаўчанні ўключацца ў склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. Адпаведныя змены ўнесены ў Палажэнне аб кадравым забеспячэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання. Указ №531 ад 5 кастрычніка сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля апублікавання.
Цяпер у склад абласных і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта будуць уключацца:
- старшыня КДК вобласці, кіраўнік структурнага падраздзялення КДК па Мінску,
- начальнік упраўлення КДБ па вобласці або Мінску.
Раней у склад выканкамаў уключаліся начальнікі ўпраўленняў унутраных спраў, а таксама “іншыя службовыя асобы па рашэнні старшыні аблвыканкама, Мінгарвыканкама па ўзгадненні з прэзідэнтам”.
Таксама ў новай рэдакцыі са складаў аблвыканкамаў выключылі старшынь гарвыканкамаў абласных цэнтраў.
