Фото: посольство Беларуси в Китае
Сёння ў пасольстве Беларусі ў КНР адбылося адкрыццё прадстаўніцтва Белтэлерадыёкампаніі ў Кітаі.
Як паведамілі ў пасольстве, на цырымоніі выступілі кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Крутой і старшыня нацыянальнага вяшчальніка Іван Эйсмонт.
У цырымоніі таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі цэнтральных органаў дзяржаўнага кіравання дзвюх краін, медыяменеджары, эксперты і журналісты.