Аб’ём продажаў алкагольных напояў і піва праз арганізацыі гандлю ў першым паўгоддзі склаў 3,4 млрд рублёў. На долю гэтай катэгорыі тавараў прыпала 6,5% абароту арганізацый гандлю. Такія даныя апублікаваў Белстат.
Продажы напояў у пераліку на абсалютны алкаголь за паўгода выраслі на 0,3% да амаль 3,7 млн дэкалітраў.
Вырас аб’ём рэалізацыі:
- гарэлкі – на 1,7% да 4,03 млн дэкалітраў,
- лікёраў і лікёра-гарэлачных вырабаў – на 18,7% да 703,8 тыс. дэкалітраў,
- каньякоў, каньячных напояў і брэндзі – на 7,1% да 692,1 тыс. дэкалітраў,
- ігрыстых він – на 1,6% да 1,03 млн дэкалітраў,
- слабаалкагольных напояў – на 5,1% да 2,377 млн дэкалітраў.
Знізіліся продажы:
- вінаградных він – на 2,8% да 1,59 млн дэкалітраў,
- пладовых він – на 19,1% да 1,37 млн дэкалітраў,
- піва – на 1,4% да 18,88 млн дэкалітраў,
- іншых алкагольных напояў – на 7,5% да 579,4 тыс. дэкалітраў.
🔥
Падтрымайце Reform.news данатам!