Вялікабрытанія збіраецца падоўжыць антыдэмпінгавыя пошліны ў дачыненні да труб з Беларусі

Упраўленне па гандлёвых мерах абароны Вялікабрытаніі рэкамендавала падоўжыць антыдэмпінгавыя меры ў дачыненні да зварных труб з Беларусі і Кітая.

У заключэнні гаворыцца, што адмена пошлін прывядзе да шкоды для брытанскай прамысловасці, бо дэмпінгавыя пастаўкі адновяцца.

Падоўжыць пошліну ў памеры 38,1% для труб з Беларусі і 90,6% з Кітая прапануецца на наступныя пяць гадоў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!

Последние новости