Фото: пресс-служба президента Украины
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў з візітам у ЗША. Пра гэта ён паведаміў у сацсетках. Афіцыйная нагода – пахаванне сенатара Ліндсі Грэма. Але таксама ў Зяленскага запланаваная сустрэча з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
“Ужо ў ЗША. У графіку – сустрэчы з Прэзідэнтам Трампам, яго камандай і тымі, хто можа падтрымаць нашу абарону. Прыярытэт нумар адзін – гэта антыбалістыка і стратэгічнае супрацоўніцтва з Амерыкай. Мір павінен стаць бліжэй.
Вядома, ад імя ўсёй Украіны ўшануем памяць Ліндсі Грэма і разам з усімі на цырымоніі ў Вашынгтоне ўзгадаем яго намаганні дзеля бяспекі і свабоды ў Еўраатлантыцы, іншых рэгіёнах свету”, – заявіў Зяленскі.
На мінулым тыдні ўкраінскі прэзідэнт паведаміў, што правёў размову са спецпасланнікамі Трампа. Амерыканскі бок гатовы прапанаваць новы план спынення расійска-ўкраінскай вайны. Паводле слоў Зяленскага, плануецца і трохбаковая сустрэча з удзелам прадстаўнікоў РФ. Аднак калі яна пройдзе, пакуль невядома.
Чакаецца, што сустрэча Зяленскага і Трампа адбудзецца ў Авальным кабінеце ў другой палове дня. Перамовы пройдуць без прэсы і працягнуцца 90 хвілін.
Акрамя таго, плануецца сустрэча Зяленскага з Сенатам ЗША.