Маланка магла падпаліць жылы дом у Лідскім раёне

Ратавальнікі ў панядзелак ліквідавалі пажар жылога дома ў Бярозаўцы Лідскага раёна.

На месцы работнікі МНС выявілі клубы дыму, якія выбіваліся з-пад даху будынка. На момант пажару дома нікога не было.

Пажар ліквідавалі. Агонь пашкодзіў дах, перакрыцце, паддашкавае памяшканне і маёмасць у доме.

Адной з магчымых прычын пажару мог стаць удар маланкі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!