Польшча падняла ў паветра знішчальнікі з-за расійскага налёту на Украіну. Паводле інфармацыі Аператыўнага камандавання, у паветры дзейнічаюць дзяжурныя знішчальнікі і верталёты, наземныя сістэмы СПА і радыёлакацыйнага выяўлення прыведзеныя ў стан павышанай гатоўнасці.
Раней ГУР Мінабароны Украіны папярэдзіла, што РФ сёння ўдзень пачала камбінаваную масіраваную атаку на Украіну. Выкарыстоўваецца вялікая колькасць беспілотнікаў і ракеты, у тым ліку балістычныя. Атака можа мець працяглы характар.
Паводле інфармацыі ўкраінскіх СМІ, выбухі ўжо прагрымелі ў заходняй частцы краіны, акрамя Закарпацкай, Тэрнапальскай і Львоўскай абласцей. У Хмяльніцкай вобласці з-за атакі ёсць параненыя, людзей шпіталізавалі.