“Белаграпрамбанк” прадасць раёнам Брэстчыны аблігацыі на 250 млн рублёў

“Белаграпрамбанк” прадасць раёнам Брэстчыны аблігацыі на 250 млн рублёў. Гэта вынікае з праспекта эмісіі 270-га выпуску каштоўных папер банка, размешчанага на АПФР.

Усяго ў выпуску 2,5 млн аблігацый наміналам 100 рублёў. Яны будуць размяшчацца шляхам закрытага продажу сярод Галоўнага фінансавага ўпраўлення Брэсцкага аблвыканкама і фінансавых аддзелаў раёнаў вобласці.

Тэрмін абарачэння аблігацый — 5483 дні. Яны павінны быць пагашаныя 29 мая 2041 года. Па каштоўных паперах устаноўлены працэнтны даход у памеры 0,1% гадавых.

У праспекце напісана, што эмісія ажыццяўляецца для “фандавання актыўных аперацый карпаратыўных кліентаў банка”.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!