Reform.news

Польшча чакае працягу правакацый з дронамі і метэазондамі з боку Расіі і Беларусі

Рэдакцыя Reform.news · 1 студзеня 2026, 11:07

https://reform.news/be/polshcha-chakae-pracjagu-pravakacyj-z-dronami-i-metjeazondami-z-boku-rasii-i-belarusi/

Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы (BBN) заяўляе, што Расія і Беларусь у апошнія месяцы інтэнсіфікавалі правакацыі ў паветранай сферы і чакае паўтарэння правакацый у 2026 годзе.

BBN адзначае, што ў многіх выпадках падазроная або небяспечная актыўнасць беспілотнікаў і метэазондаў назіралася каля аэрапортаў і вайсковых баз, нярэдка ў краінах, якія знаходзяцца далёка ад усходняй мяжы NATO.

«Таму ў надыходзячым годзе, а таксама ў далейшым, неабходнае ўзмацненне магчымасцяў Рэспублікі Польшча па забеспячэнні бяспекі нашай паветранай прасторы, а таксама бяспекі аб’ектаў крытычнай інфраструктуры і вайсковых аб’ектаў», — заяўляе BNN.

Ведамства публікуе карты інцыдэнтаў з дронамі і метэазондамі ў Польшчы і іншых краінах з верасня па 31 снежня 2025 года.

Карта актыўнасці дронаў і беспілотнікаў. Крыніца: BBN
Карта актыўнасці дронаў і беспілотнікаў. Крыніца: BBN
Рэклама

Пакінуць адказ