Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Тры байцы палка Каліноўскага загінулі на Запарожскім кірунку. Гэта адбылося ў мінулым годзе, але полк паведаміў пра гэта толькі сёння.

«Пакуль я буду ў стане працягваць выконваць баявыя задачы, я буду працягваць іх выконваць».

«Сёння — роўна год з дня, калі аўтар гэтых слоў і двое нашых пабрацімаў скончылі свой баявы шлях на Запарожскім кірунку. Раней афіцыйная інфармацыя пра гэта не публікавалася», — паведамляе полк Каліноўскага ў Telegram.

Імёны загінулых не называюцца.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!