Расійскія парты скарацілі перавалку нафтапрадуктаў

Аб’ём перавалкі грузаў у марскіх партах Расіі ў студзені-сакавіку вырас на 0,6% да 210,1 млн т, паведаміла Асацыяцыя марскіх гандлёвых партоў.

Перавалка сухіх грузаў вырасла на 3,5% да 102,5 млн т, разам з тым аб’ём перавалкі ўгнаенняў скараціўся на 3,8% да 11,6 млн т.

Аб’ём перавалкі наліўных грузаў у цэлым па краіне скараціўся на 2% да 107,6 млн т, у тым ліку перавалка сырой нафты знізілася на 0,2% да 64,9 млн т, а нафтапрадуктаў – на 8,6% да 29,7 млн т.

Нагадаем, у апошнія месяцы расійскія парты ў Фінскім заліве неаднаразова падвяргаліся атакам беспілотнікаў. Паводле дадзеных статыстыкі, у студзені-сакавіку аб’ём перавалкі грузаў у Балтыйскім басейне скараціўся на 5,6% да 64,3 млн т, у тым ліку наліўных грузаў – на 1,5% да 35,9 млн т. Грузаабарот порта Усць-Луга склаў 30,0 млн т (-6,8%), Прыморск – 17,0 млн т (+3,7%), Вялікі порт Санкт-Пецярбург – 12,7 млн т (-11,3%), Высоцк – 2,0 млн т (-30,9%).

На грузаабарот расійскіх партоў на Балтыцы ў першым квартале таксама паўплывала складаная ледавая абстаноўка ў зімовыя месяцы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!