Скриншот видео
У Расіі адбыліся пажары на аб’ектах нафтавай інфраструктуры пасля атакі беспілотнікаў.
Губернатар Валгаградскай вобласці Андрэй Бачароў паведаміў, што ў выніку атакі БПЛА на рэгіён адбыўся пажар на тэрыторыі лінейнай вытворча-дыспетчарскай службы ў Жырноўскім раёне. Узгаранне было аператыўна патушана.
У Краснадарскім краі ў Наварасійску гарыць нафтавы перавалачны комплекс. Да яго тушэння прыцягнуты 130 чалавек і 39 адзінак тэхнікі.
Перавалачная нафтабаза «Грушавая» належыць ААТ «Чарнамортранснафта» АК «Транснафта». Гэта найбуйнейшае нафтасховішча на Каўказе: складаецца з падземных і наземных рэзервуараў агульнай умяшчальнасцю каля 1,2 млн тон нафтапрадуктаў.