Фото: Facebook Никола Пашиняна
Цэнтральная выбарчая камісія Арменіі апублікавала папярэднія вынікі парламенцкіх выбараў. Падлік галасоў завершаны на ўсіх 2006 участках.
Партыя прэм’ер-міністра Нікола Пашыняна «Грамадзянская дамова» атрымала 49,81% галасоў, блок «Моцная Арменія» заручыўся падтрымкай 23,29% выбарцаў, блок «Арменія» мае 9,94% галасоў. Партыя «Квітнеючая Арменія» атрымала 4%. Гэтыя чатыры сілы сфарміруюць парламент.
Астатнія ўдзельнікі выбараў не пераадолелі парог, устаноўлены для праходжання ў парламент.
Яўка на выбарах склала 58,97%.