Фото: БЖД
Цягнік №755 Гомель — Мінск праз няспраўнасць спыніўся ў Асіповічах. Пра гэта паведаміла Беларуская чыгунка.
Састаў адправіўся з Гомеля ў 4:41 і павінен быў прыбыць у Мінск у 7:53.
Пасажыраў зламанага цягніка перасадзілі на найбліжэйшы цягнік №6909 Асіповічы — Мінск. Ён прыбудзе ў сталіцу ў 9:27.
“Пасажырам цягніка №755 Гомель — Мінск пры звароце ў білетныя касы будзе выплачана розніца кошту праезду з улікам праезду ў цягніку рэгіянальных ліній эканомкласа”, — праінфармавалі ў БЧ.