Пастаўкі беларускага калію ў КНР значна выраслі на пачатку года

Пастаўкі беларускага калію ў КНР значна выраслі на пачатку года. На гэта ўказваюць даныя мытнай статыстыкі Кітая за студзень-люты. КНР на пачатку года павялічыла закупкі калійных угнаенняў. Таксама на дынаміку паўплываў рост цэн.

Кітай у студзені-лютым імпартаваў 3,07 млн т калійных угнаенняў, што на 32,7% больш, чым у мінулым годзе за той жа перыяд. Пры гэтым у вартасным выражэнні імпарт вырас на 68% да 1,11 млрд долараў.

Імпарт калійных угнаенняў з Беларусі ў студзені-лютым склаў 277,7 млн долараў, або ў два разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Пастаўкі павялічыліся таксама і з іншых краін: з Расіі – на 46,2% да 331,6 млн долараў, з Канады – на 32,5% да 189,4 млн долараў, з Лаоса – у 2,1 раза да 168,4 млн долараў, з Ізраіля – на 73,4% да 65,4 млн долараў.

Паводле даных кітайскай мытнай статыстыкі, агульны кошт імпарту тавараў з Беларусі ў студзені-лютым вырас на 35,7% да 411,9 млн долараў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!