Фото: Fredrick Filix / Unsplash.com
Саудаўская Аравія асцерагаецца ўзлёту цэн на нафту да 180 долараў за барэль, калі вайна з Іранам і звязаныя з ёй праблемы суднаходства ў Армузскім праліве працягнуцца да канца красавіка. Пра гэта піша The Wall Street Journal са спасылкай на прадстаўнікоў саудаўскай нафтавай галіны.
У Саудаўскай Аравіі такі сцэнар разглядаецца як негатыўны. Там асцерагаюцца зніжэння попыту з-за рашэння спажыўцоў або з-за рэцэсіі, якую выклічуць высокія цэны. Таксама саудыты не хочуць выглядаць спекулянтамі, якія зарабляюць на вайне, якую яны не пачыналі.
Рынкі балюча рэагуюць на ўдары па нафтавых і газавых аб’ектах. Пасля такіх удараў у сераду, у чацвер ф’ючэрсы на нафту маркі Brent гандляваліся каля 119 долараў за барэль. Сёння раніцай каціроўкі знаходзяцца ў раёне 107 долараў за барэль.