Фото: vsat.lrv.lt
Літоўскія памежнікі перахапілі два дроны з цыгарэтамі, якія прыляцелі з Беларусі.
Беспілотнікі былі зафіксаваныя ў ноч на чацвер у Шальчынінкскім раёне. Іх прызямлілі пры дапамозе антыдронавага абсталявання. Да кожнага з дронаў былі прымацаваныя па дзве скрынкі з 500 пачкамі цыгарэт Queen Menthol. Агульны кошт 2000 пачак цыгарэт ацэньваецца ў 10 920 еўра.
Пачата дасудовае расследаванне, паведамляе памежная служба Літвы.