Пасольства Беларусі ў Фінляндыі будзе закрыта з 1 верасня

Савет міністраў распарадзіўся з 1 верасня закрыць пасольства Беларусі ў Фінляндыі. Сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваная пастанова ўрада №424 ад 20 жніўня.

Міністэрству замежных спраў даручана прыняць меры па закрыцці пасольства.

Пасольства Беларусі ў Фінляндыі працавала з 2011 года.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!