Кіраўнік Мінфіна ЗША паабяцаў самыя жорсткія санкцыі супраць Ірана

Міністр фінансаў ЗША Скот Бесент услед за прэзідэнтам краіны Дональдам Трампам выступіў з эканамічнымі пагрозамі ў адрас Ірана. Да гэтага Трамп абвясціў пра разгромную эканамічную аперацыю супраць Тэгерана.

«Гэта двайны ўдар. У нас ёсць блакада, і мы збіраемся ўвесці самыя жорсткія санкцыі ў гісторыі», – сказаў Бесент.

Ён выказаў упэўненасць, што такі падыход спрацуе.

«Гэта спрацуе ў Іране, і мы зрынем гэты рэжым. Прыйшоў час нашым саюзнікам і астатняму свету прыняць рашэнне», — сказаў ён.

Бесент не стаў раскрываць падрабязнасці новых мер, паабяцаўшы абнародаваць іх на наступным тыдні. Ён таксама не стаў наўпрост адказваць на пытанне, ці будуць ЗША пераследаваць Кітай за сувязі з Іранам.

«Не забывайце, што кітайцы атрымліваюць 50% сваёй энергіі з краін Персідскага заліва. Таму ім было б вельмі карысна далучыцца да гэтай праграмы», – адзначыў ён.

Амерыканскі чыноўнік таксама выказаў здзіўленне, чаму на фоне заявы Трампа падскочылі цэны на нафту.

«Я не разумею, чаму ў гэтым кантэксце ўсплыла тэма нафты. Калі мы аказваем максімальны эканамічны ціск, то гэта азначае, што, верагодна, не будзе шырокамаштабнага аднаўлення кінетычных удараў», – сказаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!