У Польшчы затрымалі мужчыну па падазрэнні ў планаванні замахаў на вядучых палітыкаў

Супрацоўнікі Цэнтральнага бюро па барацьбе з кіберзлачыннасцю затрымалі 23-гадовага жыхара Люблінскага ваяводства.

Ён падазраецца ў планаванні замахаў на вядучых палітыкаў краіны. Імёны магчымых мішэняў падазраванага не называюцца.

Як вынікае з паведамлення бюро, увагу паліцыі прыцягнула паведамленне на адной з інтэрнэт-платформаў, размешчанае ў групе, прысвечанай агнястрэльнай зброі. Яно ўтрымлівала заклік да ліквідацыі некалькіх чалавек і ўздымала пытанні аб магчымасці скаардынаванай атакі.

Асобу аўтара паведамлення ўстанавілі. Ён быў затрыманы, яму прад’яўлена абвінавачанне па артыкулах за планаванне тэракта і публічнае падбухторванне да здзяйснення злачынства.

Падазраваны арыштаваны судом на 30 дзён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!