Больш за паўтысячы аўтобусаў, электробусаў і тралейбусаў атрымалі транспартнікі Беларусі

У Беларусі за студзень-ліпень рэалізавана транспартным арганізацыям 533 адзінкі пасажырскага транспарту. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінтранса.

Беларускія перавозчыкі атрымалі 398 аўтобусаў, 15 электробусаў і 120 тралейбусаў.

Для параўнання, на расійскім рынку за той жа перыяд МАЗ рэалізаваў 260 аўтобусаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!