Памёр заснавальнік газеты «Беларусы і рынак» Вячаслаў Хадасоўскі

Вячаслаў Хадасоўскі, заснавальнік і былы галоўны рэдактар газеты «Беларусы і рынак», памёр на 79-м годзе жыцця. Пра гэта паведаміла ў Facebook яго нявестка Марына Кулікова.

«Сёння ў 11.50 пасля працяглай хваробы пайшоў з жыцця заснавальнік і былы галоўны рэдактар газеты “Беларусы і рынак” Вячаслаў Хадасоўскі. Светлая памяць!»напісала яна.

Хадасоўскі заснаваў газету «Беларусы і рынак» у 1990 годзе, да 2015 года быў яе галоўным рэдактарам.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!