МИД Беларуси. Скриншот эфира "Беларусь 1"
Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіла з заявай у сувязі з сітуацыяй вакол Тайваня.
МЗС заяўляе, што назірае за развіццём падзей і падтрымлівае дзеянні ўрада КНР.
«Рэспубліка Беларусь уважліва назірае за развіццём сітуацыі вакол вострава Тайвань.
Мы падтрымліваем усе намаганні кітайскага ўрада па дасягненні нацыянальнага ўз’яднання, абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці», — гаворыцца ў заяве.
У беларускім знешнепалітычным ведамстве падкрэслілі, што ўмяшанне ва ўнутраныя справы іншых краін вядзе да эскалацыі напружанасці і дэстабілізацыі абстаноўкі.
«Ніводная дзяржава не мае права ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншых краін і аказваць ціск, у тым ліку шляхам палітычнай, фінансавай, ваеннай і іншай падтрымкі.
Падобныя дзеянні вядуць да эскалацыі напружанасці, дэстабілізуюць абстаноўку і парушаюць баланс у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, што ў канчатковым выніку падрывае асновы міжнароднай бяспекі», — заяўляе МЗС.
Нагадаем, Кітай праводзіць маштабныя ваенныя вучэнні каля Тайваня, адпрацоўваючы, у тым ліку, блакаду ключавых партоў.