Падтапленні адбыліся з-за ліўняў у Салігорску і Слуцку

МНС ліквідуе наступствы непагадзі. Учора і сёння ў Беларусі дзейнічае аранжавы ўзровень небяспекі надвор’я.

“За мінулыя суткі ў выніку праходжання навальніцы, моцнага ліўню і шквалістага ветру з парывамі 15–20 м/с у Гомельскай вобласці зафіксаваныя 3 выпадкі падзення дрэў”, — паведамілі ў МНС.

Таксама ратавальнікі прыбіралі дрэва, якое ўпала, у Чашніцкім раёне.

Сёння раніцай падраздзяленні МНС прыцягваліся для адпампоўвання вады з падтопленых падворкаў жылых дамоў у Салігорску і Слуцку.

Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!