Падлетак патануў у Гомельскім раёне
Рэдакцыя Reform.news · 1 жніўня 2026, 13:27
https://reform.news/be/padletak-patanu-u-gomelskim-rajone/15-гадовы падлетак з вёскі Шарпілаўка патануў у рацэ Сож у Гомельскім раёне. Трагедыя адбылася ўвечары 31 ліпеня, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Хлопец разам з сябрамі адпачываў на беразе ракі. Ён зайшоў у ваду ў не абсталяваным для купання месцы і праз некаторы час знік з поля зроку. Падлеткі не паведамілі пра здарэнне дарослым.
Калі юнак не вярнуўся дадому ў прызначаны час, сваякі звярнуліся ў міліцыю. Рана раніцай супрацоўнікі праваахоўных органаў выявілі на беразе ракі яго асабістыя рэчы. Падчас пошукавай аперацыі вадалазы праз некалькі гадзін паднялі цела хлопца з вады.
Следчы камітэт праводзіць праверку і ўстанаўлівае абставіны здарэння.




