Пачобут вярнуўся ў Беларусь – Gazeta Wyborcza

Галоўнае
Фото: facebook.com/p/Marszałek-Łukasz-Prokorym

Былы палітвязень, журналіст Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь. Як паведамляе Gazeta Wyborcza, ён перасёк польска-беларускую мяжу сёння раніцай і накіраваўся ў Гродна.

Пачобут збіраецца сустрэцца з сям’ёй і паплечнікамі па Саюзе палякаў у Беларусі. Чакаецца, што паездка працягнецца тыдзень.

Нагадаем, пасля вызвалення ў красавіку 2026 года ў рамках абмену зняволенымі Анджэй Пачобут неаднаразова заяўляў пра намер вярнуцца ў Беларусь. Пры вызваленні ён атрымаў беларускі пашпарт і запэўніванні ў магчымасці вярнуцца ў краіну.

Беларускі журналіст польскага паходжання Анджэй Пачобут быў затрыманы ў сакавіку 2021 года. У лютым 2023 года яго прыгаварылі да васьмі гадоў пазбаўлення волі па абвінавачаннях у распальванні варожасці і закліках да санкцый. У красавіку 2026 года журналіста вызвалілі ў рамках абмену па схеме «5 на 5» і перадалі Польшчы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.