Reform.news

Лукашэнка даручыў забяспечыць экалагічным транспартам нацыянальныя паркі і санаторыі

Рэдакцыя Reform.news · 23 кастрычніка 2026, 11:50

https://reform.news/be/lukashjenka-daruchy-zabjaspechyc-jekalagichnym-transpartam-nacyjanalnyja-parki-i-sanatoryi/

Аляксандр Лукашэнка даручыў забяспечыць нацыянальныя паркі, запаведнікі, санаторыі і іншыя турыстычныя аб’екты экалагічна чыстым пасажырскім і грузавым транспартам. Пра гэта ён заявіў падчас наведвання холдынга «Белкамунмаш», дзе азнаёміўся са зборачнай вытворчасцю і кампанентнай базай і правёў нараду па развіцці айчыннага пасажырскага транспарту.

«Экалагічна чысты пасажырскі і грузавы транспарт павінен працаваць ва ўсіх нацыянальных парках і запаведніках, санаторыях, дамах адпачынку, на іншых аб’ектах турыстычнай інфраструктуры. Ураду з аблвыканкамамі трэба над гэтым папрацаваць», – прыводзіць яго словы прэс-служба.

Рэклама

Пакінуць адказ