Скриншот видео t.me/skgovby
Следчы камітэт завяршыў працу на месцы абрушэння ў шахце рудніка 3 РУ «Беларуськалій» і ўзбудзіў крымінальную справу па факце парушэння правілаў бяспекі горных работ, што пацягнула смерць чалавека.
11 чэрвеня ўвечары на глыбіні 620 метраў пры ўзвядзенні дзвярной салебетоннай перамычкі адбылося яе разбурэнне. Загінуў 50-гадовы крапільшчык. Цяжкія цялесныя пашкоджанні атрымаў 34-гадовы трактарыст, траўму нагі — 18-гадовы навучэнец Салігорскага горна-хімічнага каледжа, які праходзіў вучэбную практыку на рудніку. Абодва шпіталізаваныя.
Следча-аператыўная група правяла агляд месца здарэння, дапытала сведкаў і канфіскавала дакументацыю, у тым ліку па захаванні тэхнікі бяспекі і аховы працы. Прызначаны экспертныя даследаванні.
Крымінальная справа ўзбуджаная паводле артыкула аб парушэнні правілаў бяспекі горных або будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека, паведамілі ў прэс-службе СК.