У Мінэканомікі расказалі пра галоўныя інвестпраекты

Беларусь у першым квартале гэтага года прыцягнула на чыстай аснове 2,2 млрд долараў прамых замежных інвестыцый, што з’яўляецца максімальным квартальным паказчыкам за 10 гадоў. Пра гэта заявіў на семінары для дыпламатаў міністр эканомікі Юрый Чабатар.

«У Індустрыяльным парку «Вялікі камень» за 10 гадоў развіцця зарэгістравана 173 рэзідэнты. Яны створаны заснавальнікамі з 15 краін. Пры гэтым адна трэць з іх прыйшла ў апошнія паўтара года. Аб’ём заяўленых інвестыцый складае 1,6 млрд долараў, створана 4 тысячы новых працоўных месцаў.

У шасці беларускіх СЭЗ ажыццяўляюць дзейнасць звыш 420 рэзідэнтаў з інвестарамі з больш чым 30 краін. Сумарна ў рэалізацыю праектаў імі ўкладзена каля 15 млрд долараў”, – дадаў ён.

Чабатар таксама адзначыў, што запатрабаваныя новыя механізмы падтрымкі інвестараў.

«Заключана 4 інвестдагаворы на суму 2,8 млрд рублёў у сферах рыбаперапрацоўкі, вытворчасці і перапрацоўкі малочных прадуктаў, стварэння аб’ектаў сувязі.

Рэалізуюцца 38 прэфпраектаў коштам 2 млрд рублёў, пры гэтым дадзены інструмент ужо прымяняецца і замежнымі інвестарамі”, – сказаў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!