Сіноптыкі абяцаюць “аранжавае” надвор’е ў Мінску

Сіноптыкі распаўсюдзілі штармавое папярэджанне з аранжавым узроўнем небяспекі.

“Уначы 13 чэрвеня (субота) у многіх раёнах Мінскай і Віцебскай абласцей, а таксама ў Мінску чакаюцца моцныя дажджы”, — гаворыцца ў ім.

Заўтра надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты. Воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі будзе згушчацца туман. Вецер паўночна-заходні з пераходам на паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная +8… +14°С, па захадзе +5… +7°С, максімальная ўдзень складзе ад +14°С па поўначы да +23°С па поўдні.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!