Новы рэзідэнт “Вялікага каменя” зоймецца прамысловай электронікай

Індустрыяльны парк “Вялікі камень” зарэгістраваў новага рэзідэнта. Ім стала кампанія з беларускім капіталам ТАА «ФЬЮС».

Яна збіраецца рэалізаваць праект у сферы прамысловай электронікі. Кампанія створыць сучасную вытворчасць электрычных матаў, награвальных элементаў, інспекцыйных сістэм гідраізаляцыі і іншых вырабаў на іх аснове.

“Высокатэхналагічныя інжынерныя рашэнні рэзідэнта будуць адпавядаць сучасным патрэбам у выкарыстанні экалагічна чыстых крыніц энергіі ў будаўнічай галіне, што знізіць залежнасць унутранага рынку ад знешніх паставак”, – дадалі ў адміністрацыі парка.

Характэрна, што перспектывы экспарту не згадваюцца.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!