Мінінфарм зноў папоўніў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”

Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

У яго трапілі:

  • акаўнты ў Threads “BELPOL NEWS”, “Па першае, я з Пiнска”, “brest_region”, “Не Лунiнец, а Лунiнец”, “Яново”,
  • акаўнты ў TikTok “Пояс Белавежы”, “rozum.media”,
  • YouTube-канал “ПАРА!/PARA!”

Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца для барацьбы з апанентамі ўладаў, а таксама для пераследу іншадумства ў цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!