Фото: СЭЗ "Гродноинвест"
Свабодная эканамічная зона «Гроднаінвест» зарэгістравала новага рэзідэнта. Ім стала ТАА «Бумага запад». У зону кампанія ўвайшла з інвестпраектам па стварэнні вытворчасці сродкаў асабістай гігіены, уключаючы туалетную паперу, папяровыя ручнікі, сталовыя і касметычныя сурвэткі, папяровыя насавыя хустачкі.
“З мэтай арганізацыі вытворчага працэсу прадпрыемствам запланавана набыццё сучасных вытворчых ліній і іншага неабходнага абсталявання. Прадукцыя будзе вырабляцца на аснове цэлюлознага валакна і прызначана для аднаразовага выкарыстання”, – гаворыцца ў паведамленні.
Усяго будзе створана 30 працоўных месцаў. Заяўлены аб’ём інвестыцый – 5 млн еўра. Прадукцыю збіраюцца прадаваць у Беларусі і РФ.