Следчы камітэт пачаў праверку па факце пажару з 3 загінулымі ў Маладзечне

Следчы камітэт пачаў праверку па факце пажару ў Маладзечне. Ён адбыўся ўвечары ў панядзелак і забраў жыцці трох чалавек.

Як паведамілі ў СК, ратавальнікі выявілі ў кватэры целы 51-гадовай гаспадыні жылля і яе 30-гадовага знаёмага. 31-гадовы сын жанчыны выпаў з акна падчас пажару. Медыкі не змаглі выратаваць яго.

“Паводле слоў відавочцаў, напярэдадні трагедыі загінулыя распівалі спіртныя напоі, палілі ў пакоі і страса́лі попел проста на падлогу. Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні”, – гаворыцца ў паведамленні СК.

На месцы працавала следча-аператыўная група.

Фота: СК
Фота: СК
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!