Reform.news

Нямецкая паліцыя зоймецца былым супрацоўнікам калоніі ў Бабруйску — BELPOL

Рэдакцыя Reform.news · 15 снежня 2025, 11:43

https://reform.news/be/njameckaja-palicyja-zojmecca-bylym-supraco-nikam-kalonii-babrujsku-belpol/

Ініцыятыва BELPOL атрымала адказ ад Федэральнага міністэрства юстыцыі Германіі на інфармацыю пра былога начальніка аператыўна-рэжымнай часткі калоніі № 2 у Бабруйску Дзмітрыя Шынвізе.

Раней «Наша Ніва» апублікавала матэрыял пра яго. Шынвізе праславіўся жорсткім абыходжаннем са зняволенымі, у тым ліку з палітычнымі. Высветлілася, што ён пакінуў службу і эміграваў у Германію.

“У сваім лісце Федэральнае міністэрства юстыцыі Германіі паведаміла, што матэрыялы звароту перададзены ў Федэральнае ведамства крымінальнай паліцыі. У цяперашні час ведамства праводзіць праверку і расследуе магчымую датычнасць Шынвізе да злачынстваў супраць чалавечнасці.

BELPOL накіраваў усе наяўныя ў распараджэнні арганізацыі дакументы, а таксама кантакты пацярпелых ад дзеянняў Дзмітрыя Шынвізе”, — паведамілі ў BELPOL.

Рэклама

Пакінуць адказ