Незалежная беларуская адукацыя прынцыпова важная для будучыні краіны — Ціханоўская

Святлана Ціханоўская сёння сустрэлася з прадстаўнікамі адукацыйных і навуковых ініцыятыў у Варшаве.

Як паведамілі ў Офісе Ціханоўскай, у сустрэчы на пляцоўцы Цэнтра беларускай салідарнасці прынялі ўдзел прадстаўнікі Свабоднага беларускага ўніверсітэта, Беларускай школы ў Варшаве, Інстытута публічнай гісторыі, “Кадравага рэзерву” і шэрагу іншых структур, а таксама з боку АПК Павел Баркоўскі і Юрый Губарэвіч.

«Нам вельмі важна зразумець, як сёння працуе асяроддзе беларускіх адукацыйных ініцыятываў, каб мы маглі эфектыўна адвакатаваць вашыя патрэбы перад міжнароднымі партнёрамі. Захаванне беларускай мовы, школаў, гісторыі, навуковай працы — гэта прынцыпова важныя рэчы для будучыні краіны. І я хачу выказаць вам словы падтрымкі і ўдзячнасці: у такіх складаных умовах вы знаходзіце сілы і моц працаваць у гэтым напрамку», — адзначыла Ціханоўская.

Асноўныя тэмы абмеркавання:

  • магчымасці фінансавай падтрымкі незалежнай беларускай адукацыі і навукі;
  • пытанні пацвярджэння прафесійнага статусу вучоных і настаўнікаў у Польшчы, прыцягненне даследчыкаў да ўдзелу ў міжнародных праектах;
  • працэдуры рэгістрацыі і акрэдытацыі, інтэграцыя ў фармальную адукацыйную прастору Польшчы;
  • візавая падтрымка беларускіх даследчыкаў;
  • адукацыйная адаптацыя дзяцей ва ўмовах эміграцыі;
  • патрэба ў беларускіх падручніках.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!