Трамп прапанаваў перайменаваць возера Антарыа

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіў з чарговым правакацыйным допісам у сетцы Truth Social. Ён выказаўся за перайменаванне возера Антарыа.

“Злучаныя Штаты ўсур’ёз разглядаюць магчымасць перайменавання возера Антарыа ў возера Амерыка, паколькі мы не чакаем далейшага вядзення бізнесу з Антарыа. Дзякуем вам за ўвагу да гэтага пытання!” – напісаў ён.

Возера Антарыа – адно з Вялікіх амерыканскіх азёр. Яно размешчана на мяжы паміж ЗША і Канадай. Такую ж назву мае і адна з канадскіх правінцый.

Допіс Трампа, мяркуючы па ўсім, інспіраваны эмоцыямі, звязанымі з гандлёвым супрацьстаяннем з Канадай. На мінулым тыдні прэзідэнт ЗША адклаў увядзенне 50-працэнтных пошлін на шэраг канадскіх тавараў на тры дні. Аднак пагаднення не было. Чакаецца, што сёння Канада абвесціць аб захадах у адказ у дачыненні да ЗША.

У пачатку 2025 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ужо перайменаваў Мексіканскі заліў у Амерыканскі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!