Неапазнаны метэазонд выявілі пад Варшавай

Жыхар вёскі Духнаў у Атвоцкім павеце выявіў у лесе на адной з палян неапазнаны метэазонд. Паводле папярэдніх дадзеных, ён не ўяўляе пагрозы для мясцовых жыхароў, піша RMF FM.

На месца выехалі паліцэйскія з Атвоцка. Яны ачапілі тэрыторыю і правялі піратэхнічную праверку. Ніякай пагрозы выяўлена не было.

Паводле дадзеных рэсурсу, верагодна гаворка ідзе пра метэаралагічны шар, які выкарыстоўваўся для кантрабанды цыгарэт з Беларусі. Аднак ні пакета з кантрабандай, ні GPS-прылады, ні SIM-карты пры шары выяўлена не было. На месцы працуюць супрацоўнікі раённага аддзела паліцыі Атвоцка.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!