Новы раман Альгерда Бахарэвіча выйдзе ў свет 28 жніўня, інфармуе выдавецтва «Янушкевіч». Як ніхто іншы, гэты пісьменнік сёння робіць беларускую літаратуру вялікай, а беларускую мову – распазнавальнай ва ўсім свеце.
«Падземныя пераходы» – гэта глыток свежага паветра, дзёрзкі погляд на рэчаіснасць, які спадабаецца далёка не ўсім. Але Альгерд у сваёй сутнасці такі пісьменнік – не хоча падабацца, проста гне сваю лінію.
Выдавецтва пачынае папярэдні заказ на кнігу, «пра якую ўвосень будуць гаварыць усе».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram