Фото: БЖД
У Беларусі ўводзіцца новы тып цягнікоў, а таксама іншыя змены, якія датычацца чыгуначнага транспарту. Гэта прадугледжана законам, які сёння падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
У законе ўдакладнены некаторыя віды пасажырскіх зносін. Вылучаны новы тып цягнікоў — цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа паскораныя.
Дакумент таксама абавязвае ўладальнікаў чыгуначных пуцей весці ўлік, расследаваць і інфармаваць упаўнаважаны орган пра дапушчаныя парушэнні бяспекі руху і эксплуатацыі чыгуначнага транспарту.
Пашыраецца кола асоб, абавязаных праходзіць абавязковыя медыцынскія агляды, медыцынскае пераасведчанне, перадрэйсавыя або перадзменныя медыцынскія агляды ці агляды.
Функцыі Ваенізаванай аховы на чыгунцы перададзены Дэпартаменту аховы МУС.
«Дакумент падпісаны з мэтай стварэння сучаснай прававой базы, забеспячэння эканомікі і насельніцтва якаснымі, бяспечнымі і надзейнымі паслугамі чыгуначнага транспарту. У ім вызначаны агульныя падыходы да правоў і абавязкаў як уладальніка інфраструктуры (арганізацыі чыгуначнага транспарту агульнага карыстання), так і ўладальнікаў чыгуначных пуцей неагульнага карыстання (іншых арганізацый, вытворчая дзейнасць якіх звязана з рухам цягнікоў і манеўровай работай)», — паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.