Алексей Кубрин. Фото: сайт Постоянного Комитета Союзного государства
Аляксей Кубрын, намеснік дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Сяргея Глазьева, пайшоў у адстаўку.
«Сапраўды, [прычына — ] гранічны ўзрост», — патлумачыў Кубрын расійскаму выданню РБК.
У мінулым годзе Кубрыну споўнілася 70 гадоў. Ён займаў пасаду намесніка дзяржаўнага сакратара СД з 2016 года.