Фото: t.me/MinskNationalAirport
(абноўлена)У расійскай сістэме браніравання авіябілетаў Leonardo («Сірэна-Трэвэл»), якую выкарыстоўвае і «Белавія», адбыўся тэхнічны збой.
У «Белавіі» часова недаступныя аперацыі па афармленні, змяненні і вяртанні авіябілетаў, а таксама набыцці дадатковых паслуг ва ўсіх каналах продажу: на сайце belavia.by, у офісах продажу і ў агентаў, папярэджвае авіякампанія.
Расійскія авіякампаніі таксама заяўляюць аб абмежаваннях пры афармленні білетаў.
Міністэрства транспарту Расіі і Расавіяцыя ўзмацнілі маніторынг за працай паветранага транспарту. Там, дзе гэта магчыма, пасажыраў рэгіструюць на рэйсы ўручную.
Нагадаем, «Белавія» перайшла на сістэму браніравання Leonardo восенню 2023 года.
дапаўненне ў 17:44
Праца сістэмы адноўлена.