ЦАХАЛ заявіў пра завяршэнне маштабнага ўдару па Іране

Армія абароны Ізраіля заявіла пра завяршэнне маштабнага ўдару па Іране.

“Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) завяршыла шырокамаштабную аперацыю па знішчэнні стратэгічных сістэм абароны іранскага рэжыму. ЦАХАЛ нанёс удары па некалькіх стратэгічных сістэмах супрацьпаветранай абароны, у тым ліку па сучаснай сістэме SA-65 у раёне Керманшаха на захадзе Ірана”, — гаворыцца ў паведамленні абароннага ізраільскага ведамства.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!