Фото: pixabay
Каціроўкі найбліжэйшага ф’ючарса на нафту маркі Brent у панядзелак раніцай апусціліся ніжэй за 100 долараў за барэль. Сёння раніцай ф’ючарс апускаўся да 97,49 долара за барэль. Ён працягвае гандлявацца ніжэй за 98 долараў.
Пятнічныя таргі закрыліся на ўзроўні вышэй за 100 долараў за бараль.
Ф’ючарсы на амерыканскую нафту WTI ўпалі на 5,19% — да 91,59 долара.
Каціроўкі знізіліся на фоне навін пра тое, што ЗША і Іран блізкія да падпісання мемарандума аб узаемаразуменні, які павінен працягнуць перамір’е, а таксама разблакаваць Армузскі праліў.