Фото: Офис Тихановской
Святлана Ціханоўская сёння раніцай прыехала ў Кіеў. Пра гэта паведамілі ў Офісе Ціханоўскай.
На вакзале яе сустракаў нядаўна прызначаны пасол МЗС Украіны па асаблівых даручэннях Яраслаў Чарнагор, які адказвае за сувязі з беларускімі дэмсіламі.
Ціханоўская ў сацсетках падзякавала Украінскай чыгунцы за хуткую дастаўку ў Кіеў. Яна таксама паказала імянны білет, на якім напісана: Вольны Кіеў – Вольны Мінск.